БЕЛ Ł РУС

Уладзімір Зяленскі пракаментаваў налёт на Маскоўскі рэгіён

17.05.2026 / 13:18

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў маштабную атаку беспілотнікаў на Маскву і Падмаскоўе, якая адбылася ў ноч на 17 мая. Ён назваў гэтыя ўдары «далёкабойнымі санкцыямі» і справядлівым адказам на расійскі тэрор.

Зяленскі падкрэсліў, што начныя ўдары з'яўляюцца законным адказам Украіны на зацягванне вайны Расіяй і пастаянныя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў і вёсак.

«Цалкам справядлівыя нашы адказы на расійскае зацягванне вайны і ўдары па нашых гарадах і грамадах. Гэтым разам украінскія далёкабойныя санкцыі дасягнулі Маскоўскага рэгіёна, і мы выразна кажам расіянам: іх дзяржава павінна скончыць сваю вайну», — напісаў ён.

Прэзідэнт Украіны адзначыў, што ўкраінскія дроны змаглі пераадолець адлегласць у больш чым 500 кіламетраў ад дзяржаўнай мяжы і паспяхова паразіць цэлі, нягледзячы на тое, што ў Маскоўскім рэгіёне разгорнута самая вялікая канцэнтрацыя расійскіх сіл супрацьпаветранай абароны.

«Украінскія вытворцы дронаў і ракет працягваюць сваю працу. Удзячны СБУ і ўсім Сілам абароны Украіны за дакладнасць. Адлегласць ад дзяржаўнай мяжы Украіны — больш за 500 км. Канцэнтрацыя расійскай СПА ў Маскоўскім рэгіёне — самая вялікая. Але перамагаем», —напісаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула