БЕЛ Ł РУС

У Мазырскім раёне на возеры патануў 15‑гадовы падлетак

17.05.2026 / 14:42

Nashaniva.com

У Мазырскім раёне вадалазы дасталі з вады цела загінулага падлетка. Трагедыя адбылася на возеры каля вёскі Дразды ў месцы, дзе купацца было забаронена.

Паводле папярэдняй інфармацыі, падлеткі адпачывалі на ўзбярэжжы вадаёма непадалёк ад вёскі. 15‑гадовы хлопец пайшоў купацца, скокнуў у ваду, аднак пасля гэтага так і не з’явіўся на паверхні.

Ратавальнікі дасталі цела загінулага хлопчыка на адлегласці каля 10 метраў ад берага. Глыбіня вадаёма ў гэтым месцы складала прыкладна 3 метры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула