БЕЛ Ł РУС

Джон Траволта ўразіў у Канах сваім выглядам ФОТЫ

17.05.2026 / 16:31

Nashaniva.com

Галівудскі акцёр Джон Траволта, вядомы па ролі ў «Крымінальным чытве», уразіў сваім выглядам на Канскім кінафестывалі. Многія адзначаюць, што ён добра выглядае для сваіх 72 гадоў — стаў больш падцягнутым і маладжавым.

З дачкой Элай Блю Траволта. Фота: Millie Turner/Invision/AP

Траволта быў апрануты ў чорны касцюм-тройку з белай кашуляй і гальштукам, а на галаве — белы берэт. 

Фота: Millie Turner/Invision/AP

На фотасесіі да свайго новага фільма Траволта з'явіўся ва ўсім чорным і таксама ў берэце.

Фота: Scott A Garfitt/Invision/AP

Джон Траволта атрымаў у Канах ганаровую Залатую пальмавую галіну за ўклад у кінематограф. Траволта быў узрушаны гэтай нечаканасцю. «Поўны сюрпрыз!» — сказаў ён. — «Я не магу ў гэта паверыць».

У Каны ён прыехаў прадставіць прыгодніцкі фільм «Прапелер: начны рэйс у адзін канец» (Propeller One-Way Night Coach) — гэта рэжысёрскі дэбют Траволты. Фільм зняты пры падтрымцы Apple і заснаваны на аднайменнай дзіцячай кнізе акцёра 1997 года. Па сюжэце юны авіяаматар Джэф і яго маці адпраўляюцца ў пералёт праз усю краіну ў Галівуд, які змяняе іх жыццё. У фільме таксама здымаецца дачка Траволты, 26‑гадовая Эла Блю Траволта. Стужка выйдзе на стрымінгу Apple TV 29 мая.

Чытайце таксама:

Джон Траволта нечакана атрымаў ганаровую ўзнагароду ў Канах

Памерла жонка Джона Траволты. Ёй было 57 гадоў

Траволта распавёў, які фільм змяніў яго жыццё

Каментары да артыкула