Генштаб УСУ расказаў, чым атакаваў Маскоўскую вобласць. Гэта дроны ўкраінскай распрацоўкі
Генштаб УСУ паведаміў, што ў ноч на 17 мая ўкраінскія дроны атакавалі ў Маскоўскай вобласці прадпрыемства па вытворчасці мікрасхем для высокадакладнай зброі і нафтаналіўную станцыю.
Пажар на помпавай станцыі «Сонечнагорская» ў Падмаскоўі. Скрыншот відэа
Для атакі выкарыстоўваліся ўкраінскія распрацоўкі — RS-1 «Барс», FP-1 «Firepoint», БАРС-СМ «GLADIATOR» і іншыя.
«Сярод іншага ўражана прадпрыемства «Ангстрэм» у Зеленаградзе Маскоўскай вобласці РФ, якое спецыялізуецца на вытворчасці высокатэхналагічнай прадукцыі і мікрасхем для высокадакладнай зброі. На тэрыторыі аб’екта зафіксаваны пажар.
Прадпрыемства з’яўляецца важным складнікам расійскага ваенна-прамысловага комплексу і задзейнічана ў вытворчасці мікраэлектронікі, радыёэлектронікі, аптычных сістэм і робататэхнікі для ваенных патрэб ворага.
Таксама ў Маскоўскай вобласці ўражана помпавая станцыя «Сонечнагорская», якая з’яўляецца крытычнай часткай кальцавога нафтапрадуктаправода вакол Масквы і выкарыстоўваецца для перапампоўвання, захоўвання і адгрузкі вялікіх аб’ёмаў бензіну і дызельнага паліва, у тым ліку і для расійскай арміі», — гаворыцца ў заяве ўкраінскага Генштаба.
У ноч на 17 мая Маскоўскі рэгіён зазнаў адну з самых масіраваных атак беспілотнікаў. Некаторыя беспілотнікі ўдарылі па прамысловых аб'ектах у Падмаскоўі. Частка падаўленых РЭБ беспілотнікаў урэзалася ў жылыя дамы, вядома пра чатырох загінулых.
Чытайце таксама:
Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе
На тэрыторыі аэрапорта Шарамеццева пасля налёту БПЛА пачаўся пажар
Уладзімір Зяленскі пракаментаваў налёт на Маскоўскі рэгіён
Маладая кіеўская пара, што загінула падчас расійскага авіяўдару, рыхтавалася да вяселля