БЕЛ Ł РУС

Сацсеткі ў шоку, як выглядае Аляксандр Рыбак праз 17 гадоў пасля перамогі на «Еўрабачанні»

17.05.2026 / 23:42

Nashaniva.com

«Яго яўна замарозілі адразу пасля перамогі».

Скрыншоты з выступленняў на «Еўрабачанні»

На фінале «Еўрабачання», які прайшоў 16 мая, у адным з пазаконкурсных нумароў выступалі прызёры папярэдніх шоу. Адным з іх быў Аляксандр Рыбак — спявак беларускага паходжання, які ў 2009 годзе перамог на «Еўрабачанні», выступаючы за Нарвегію.

Многіх здзівіла, што за 17 гадоў Рыбак амаль не змяніўся. Сацсеткі захапляюцца і жартуюць. 

«Я падумала, гэта відэа з 2009 года. Нуль змен у чалавека, замарозіўся».

«Недзе на гарышчы старыцца яго партрэт».

«Экалогія ў Нарвегіі добрая».

«Падкажыце, калі ласка, марку фармаліну, у якім марынуецца Рыбак».

«Яго яўна замарозілі адразу пасля перамогі».

«Яны з Джарэдам Лета адны і тыя ж вітаміны прымаюць».

Цяпер спеваку 40 гадоў, тады было 23.

Выступ Рыбака на «Еўрабачанні» ў 2009 годзе

Нумар з зоркамі «Еўрабачання» ў 2026-м

Спявак раней прызнаваўся, што пакутаваў на залежнасць ад снатворных і антыдэпрэсантаў, якія стаў прымаць, каб змагацца са стрэсам і бяссонніцай. Апошнія гады яго таксама пераследавала сталкерка. Летась яе затрымалі.

Чытайце таксама:

«Еўрабачанне» выйграла Балгарыя. Гэта першая перамога гэтай краіны ў гісторыі конкурсу

Джон Траволта ўразіў у Канах сваім выглядам ФОТЫ

Каментары да артыкула