БЕЛ Ł РУС

Дрон, які ўпаў учора ў Літве, быў аснашчаны выбухоўкай

18.05.2026 / 13:33

Nashaniva.com

Дрон, што ўпаў ва Уцянскім раёне, быў абсталяваны выбуховымі рэчывамі, іх абясшкоджванне пройдзе на месцы, паведаміла ў панядзелак паліцыя, піша LRT.

«Супрацоўнікі антытэрарыстычнага падраздзялення паліцыі Aras ўстанавілі, што на месцы, дзе быў знойдзены разбіты дрон, знаходзяцца выбуховыя рэчывы. Прынята рашэнне правесці іх абясшкоджванне на месцы, паколькі транспарціроўка ўяўляе пагрозу для грамадства», — паведамілі праваахоўныя органы.

Паводле аналізу абломкаў, літоўскі бок схіляецца да версіі, што гэта ўкраінскі дрон. З якой менавіта краіны ён заляцеў у Літву, пакуль дакладна не вызначана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула