БЕЛ Ł РУС

Мальта купіла доступ да ChatGPT для ўсіх жыхароў краіны

18.05.2026 / 14:00

Nashaniva.com

Мальта — першая краіна, якая запусціла партнёрства такога маштабу.

Урад Мальты заключыў пагадненне з амерыканскай кампаніяй OpenAI, паводле якога ўсе жыхары краіны атрымаюць бясплатны доступ да сэрвісу ChatGPT, піша Reuters.

«Мальта — першая краіна, якая запусціла партнёрства такога маштабу, бо мы не дазваляем нашым грамадзянам адставаць у лічбавую эпоху. Мы ставім нашых людзей у авангард глабальных змен», — пракаментаваў здзелку міністр эканомікі, прадпрымальніцтва і стратэгічных праектаў краіны Сільвіа Шэмбры.

Ён дадаў, што такім чынам улады Мальта збіраюцца ператварыць «нязвыклую канцэпцыю ў практычную дапамогу» для грамадзян.

Першы этап праграмы пад назвай «Штучны інтэлект для ўсіх» стартуе ўжо ў маі. Курыраваць доступ да бясплатных падпісак будзе Упраўленне лічбавых інавацый Мальты.

Каб атрымаць магчымасць цягам года бясплатна карыстацца пашыранай версіяй ChatGPT Plus, трэба будзе падаць заяўку і прайсці спецыяльны анлайн-курс AI for All, распрацаваны Універсітэт Мальты.

Праграма таксама будзе даступная для грамадзян краіны, якія пражываюць за мяжой. Фінансавыя дэталі пагаднення OpenAI не раскрыла.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула