БЕЛ Ł РУС

У Венгрыі заяц скокнуў самакатчыку ў твар і збіў яго на зямлю

18.05.2026 / 14:26

Nashaniva.com

Незвычайнае дарожна-транспартнае здарэнне адбылося непадалёк ад Будапешта: там дзікі заяц падчас высокага скачка літаральна збіў мужчыну з электрасамаката. Пра здарэнне паведаміў венгерскі тэлеканал Tények.

Пацярпелы Даніэль Ковач распавёў, што ехаў з хуткасцю 35 кіламетраў за гадзіну. Сутыкненне адбылося абсалютна нечакана, калі жывёла ў скачку апынулася на ўзроўні яго галавы.

Заяц уляцеў кіроўцу проста ў твар, пасля чаго мужчына страціў кіраванне і зваліўся на асфальт.

Мужчына прызнаўся, што быў моцна здзіўлены самім фактам таго, што такое наогул магчыма.

Кадры з відэарэгістратара зафіксавалі, што пасля сутыкнення жывёла адразу ж збегла ў поле.

Сам кіроўца атрымаў толькі ўдар — ад цяжкіх траўм яго выратавалі шлем і ахоўная экіпіроўка.

У Паляўнічай палаце Венгрыі патлумачылі, што ў стане стрэсу зайцы здольныя разганяцца да 70 кіламетраў за гадзіну і скакаць у вышыню да пяці метраў. У гэтым выпадку звер проста не зразумеў, адкуль ідзе пагроза, разгубіўся і скокнуў на аб'ект, што рухаўся яму насустрач.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула