У Магілёве гарэла псіхіятрычная бальніца
У Магілёве адбыўся пажар у будынку абласнога цэнтра псіхіятрыі і наркалогіі, які знаходзіцца на вуліцы Ніжняя Карабанаўская. На момант здарэння будынак быў на рэканструкцыі, паведамляе прэс-служба МНС.
Скрыншот з відэа
Калі ратавальнікі прыбылі на месца, яны ўбачылі дым, які ішоў з другога паверха. Высветлілася, што ўзгаранне адбылося ў адным з памяшканняў. Пажар удалося хутка ліквідаваць.
Паведамляецца, што ў будынку на той момант не было людзей, таму ніхто не пацярпеў.
На месцы працавала некалькі адзінак тэхнікі МНС. Прычыны пажару цяпер высвятляюцца.