БЕЛ Ł РУС

На МКАД машына таксі збіла казулю

18.05.2026 / 16:02

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся ноччу 18 мая. 47‑гадовы кіроўца таксі ехаў па знешнім кольцы МКАД, калі раптоўна на дарогу выбегла казуля. Мужчына не паспеў зрэагаваць і пазбегнуць сутыкнення.

Фота: УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама

У выніку аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні, але людзі ў ім не пацярпелі. Што да жывёліны, то яна загінула.

У ДАІ адзначаюць, што нават у межах горада існуе рызыка сустрэчы з дзікімі жывёламі, асабліва ўначы. Кіроўцам раяць у такіх сітуацыях зніжаць хуткасць аж да поўнага спынення і ўключаць аварыйныя агні, каб папярэдзіць іншых.

Таксама не рэкамендуецца сігналіць, бо гэта можа напалохаць жывёлу і зрабіць яе паводзіны непрадказальнымі.

Чытайце таксама:

«А як карміць, хлебам хіба?» У магілёўскім заасадзе дзеці глядзелі на адсечаную галаву казулі ў ваўчыным вальеры

На трасе ў Лепельскім раёне будуюць тунэль для ласёў. Трэба толькі пераканаць жывёл ім карыстацца

У Пухавіцкім раёне чалавек загінуў, спрабуючы размінуцца з казуляй

Каментары да артыкула