Правілы запаўнення экзаменацыйных бланкаў абітурыентам расказвае ШІ
Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў вырашыў дапамагчы абітурыентам падрыхтавацца да экзаменаў праз ролікі ў тыктоку.
Фота: Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў
У сацыяльнай сетцы з’явіліся некалькі відэа, дзе віртуальная дзяўчына па імені Святлана, створаная з дапамогай штучнага інтэлекту, тлумачыць асноўныя правілы здачы ЦТ і ЦЭ.
У гэтых роліках яна расказвае, якую асадку лепш выкарыстоўваць, каб сканер правільна счытваў адказы, як дакладна запаўняць бланкі і як выпраўляць памылкі, калі абраны няправільны варыянт.
Мэта такіх відэа — дапамагчы абітурыентам пазбегнуць тэхнічных памылак падчас экзаменаў і крыху знізіць іх хваляванне перад выпрабаваннямі.
Чытайце таксама:
ЕГУ не будзе адмаўляцца ад набору
ЕГУ запрашае на адукацыйную праграму «Еўрапейская спадчына і крэатыўны турызм»
Мэтавыя дамовы для абітурыентаў медыцынскіх ВНУ пачнуць выдаваць з 15 мая
У ВНУ на бюджэт прымуць 33,1 тыс. чалавек — у топе педагогі, інжынеры і медыкі