Грамадства33

ЕГУ запрашае на адукацыйную праграму «Еўрапейская спадчына і крэатыўны турызм»

«Еўрапейская спадчына і крэатыўны турызм» — гэта новая адукацыйная праграма Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільні. На матэрыяле культурнай спадчыны Беларусі, Літвы і іншых краін Еўропы ВНУ рыхтуе менеджараў культуры і спецыялістаў па крэатыўным турызме, здольных ствараць уласныя аўтарскія прадукты і ўвасабляць іх у жыццё.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Праграма ставіць найважнейшыя пытанні сучаснасці. Ці валодае Беларусь культурнай і гістарычнай суб’ектнасцю? Што такое еўрапейскі культурны кантэкст? І як выкарыстоўваць інтэлектуальную традыцыю Еўропы сёння? Як, працуючы са спадчынай, праектаваць будучыню?

Крэатыўны турызм заснаваны на стварэнні ўнікальнага эмацыйнага і культурнага вопыту, які чалавек атрымлівае ў працэсе падарожжа. Таму кожны турыстычны прадукт у крэатыўным турызме ствараецца як унікальны.

Сёння крэатыўны турызм — дынамічны сегмент сусветнага рынку турызму, які расце дзякуючы гатоўнасці спажыўцоў плаціць за арыгінальны прадукт. Ва ўмовах глабалізацыі і лічбавізацыі ён становіцца ўсё больш папулярным.

Такім чынам, тут вучацца разумець і ўключаць спадчыну ў разнастайныя кантэксты сучаснасці, даследуючы яе эканамічны, сацыяльны і экалагічны патэнцыялы. Для студэнтаў спадчына — гэта спосаб рэалізаваць сябе ва ўнікальных праектах, шлях да пошуку сябе як Аўтара, аснова кар’ернага поспеху і капіталізацыі свайго таленту.

Чаму варта выбраць гэтую праграму?

  • Навыкі прасоўвання і выкарыстання спадчыны — раскрываюцца магчымасці выкарыстання культурнага, сацыяльнага, эканамічнага і экалагічнага патэнцыялу спадчыны.
  • Развіццё прадпрымальніцкіх кампетэнцый у культуры — студэнты асвойваюць культурны менеджмент, маркетынг і бізнэс-стратэгіі для стварэння аўтарскіх прадуктаў у галіне культурнай спадчыны і турызму. Больш за 20 гадоў супрацоўніцтва з турыстычнымі арганізацыямі даюць магчымасць знаёміцца з актуальнымі трэндамі рынку, пашыраць прафесійныя сувязі і знаходзіць кар’ерныя перспектывы на міжнародным узроўні.
  • Глыбокія веды ў сферы гісторыі культуры — студэнты атрымліваюць магчымасць вывучаць курсы па гісторыі, музеялогіі, антрапалогіі і гісторыі мастацтваў.
  • Развіццё крэатыўнага мыслення — праграма арыентаваная на фарміраванне навыкаў пошуку новых арыгінальных ідэй і знаходжання нестандартнага падыходу да вырашэння задач.
  • Практычная накіраванасць — стажыроўкі ў музеях, архівах і даследчых цэнтрах у краінах Еўропы, удзел у экспедыцыях і міжнародных праектах.
  • Дзве замежныя мовы — навучанне пачынаецца на рускай і беларускай мовах, з узмоцненым вывучэннем англійскай і паступовым пераходам на англамоўныя дысцыпліны. Дадаткова студэнты могуць асвойваць на выбар нямецкую або французскую мовы, пашыраючы свае кар’ерныя і акадэмічныя перспектывы ў краінах ЕС.
  • Гнуткасць і індывідуальная траекторыя — магчымасць самастойна фармаваць навучальны план, спецыялізавацца ў розных галінах культурнай спадчыны, турызму і крэатыўных індустрый.
  • Магчымасць удзелу ў праграмах міжнароднага абмену — праграма адкрывае доступ да міжнародных курсаў і ўдзелу ў акадэмічных абменах (Erasmus+, OSUN, DAAD, Bard College Network), лекцыям выкладчыкаў і экспертаў з вядучых універсітэтаў Еўропы і ЗША.

Вучэбны план праграмы

Праграма «Еўрапейская спадчына і крэатыўны турызм» прапануе два фарматы навучання, адаптаваныя пад розныя адукацыйныя патрэбы студэнтаў: сталы (вочны) і сталы сесійны (завочны)

Кар’ерныя перспектывы 

Выпускнікі праграмы «Еўрапейская спадчына і крэатыўны турызм» валодаюць глыбокімі ведамі ў сферы культурнай спадчыны, турызму і крэатыўных індустрый, што дазваляе ім працаваць у дзяржаўных і недзяржаўных арганізацыях, а таксама распрацоўваць інавацыйныя праекты ў сферы культуры і турызму.

Пасля завяршэння праграмы выпускнікі могуць працаваць:

  • Каардынатарам культурных і адукацыйных праектаў — арганізацыя і кіраванне культурнымі ініцыятывамі, фестывалямі і адукацыйнымі праграмамі.
  • Куратарская дзейнасць: музеі, галерэі, культурныя мерапрыемствы — распрацоўка выставачных праектаў, праца з экспазіцыямі і культурнымі мерапрыемствамі.
  • Аўтарам-распрацоўшчыкам унікальных турыстычных прадуктаў — стварэнне ўнікальных маршрутаў і праграм у сферы крэатыўнага турызму.
  • Стваральнікам унікальнага медыякантэнту пра культуру і падарожжы — праца з тэкстамі, фота– і відэаматэрыяламі, вядзенне тэматычных платформаў і блогаў.
  • Экскурсаводам і гідам-перакладчыкам — правядзенне аўтарскіх экскурсій і тэматычных тураў.
  • PR і SMM-менеджарам у культурных праектах — прасоўванне культурных ініцыятыў, праца з аўдыторыяй і медыя.
  • Акадэмічная кар’ера — магчымасць працягу навучання ў магістратурах Еўропы і ЗША.

Умовы паступлення

Не ведаеце, з чаго пачаць? Азнаёмцеся з пакрокавымі інструкцыямі для абітурыентаў па спасылцы.

Даведайцеся больш пра кошт навучання, гранты і стыпендыі па спасылцы.

Акадэмічная ступень

Бакалаўр гуманітарных навук

Тэрмін навучання

4 гады (8 семестраў) (сталая (вочная) форма)

5 гадоў (10 семестраў) (сталая сесійная (завочная) форма)

Нацыянальны код адукацыйнай праграмы

6121NX076

Каментары3

  • Абітурыентка
    04.05.2026
    Колькі трэба сядзець будзе ў Беларусі пасля гэтай праграмы?
  • туризм по темницам?
    05.05.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Адвечны студэнт
    05.05.2026
    ЕГУ - на сёння самы танны спосаб маладзёнам трапіць ў Еўропу, атрымаць ВНЖ на 5 гадоў з правам на працу. Перасоўвацца свабодна па Еўразвязе. Чым далей, тым відавочней, што можна і не паездзіць у "хрустальны сасуд" колькі гадоў за права жыць, вандраваць і працаваць дзе хочаш. Бо з "сасуду" хутка ўвогуле выпускаць перастануць.

Цяпер чытаюць

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў2

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам школьнік знайшоў у лужыне на дарозе карал, якому можа быць 400 мільёнаў гадоў3

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся12

«Усё залежыць ад машын». Трамп усё ж засумняваўся ў сумленнасці выбараў у Кангрэс7

У сеціве вірусіцца рагачоўскі гімн, які спяваюць у касцюме згушчонкі — хто яго аўтар?12

«Абяцанне, што заказ ужо ў дарозе, я чуў разоў з дваццаць». Беларусы месяцамі чакаюць ад прадпрымальніка свае вырабы, за якія загадзя заплацілі

Наведванне прыгараднымі аўтобусамі маланаселеных вёсак хочуць зрабіць па заяўках. Ужо праводзіцца эксперымент5

Лукашэнка пацвердзіў, што мае намер будаваць яшчэ адзін азотны камбінат4

Мерц паставіў краінам Еўрасаюза ультыматум: Ці гарантыі фінансавай падтрымкі Украіны, ці блакаванне Германіяй супольнага бюджэту21

Пракоп'еў пра Ціханоўскага: Шкада, што ён абраў іншы шлях, бо я бачыў рэакцыю амерыканцаў41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў2

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць