У Ваўкавыску прадавачка мяккіх цацак заявіла ў міліцыю пра крадзеж. Злодзей аказаўся нечаканы
У Ваўкавыску адбыўся кур’ёзны выпадак: з гандлёвай палаткі знікла мяккая цацка. Прадавачка, заўважыўшы прапажу, адразу паведаміла ў міліцыю, і тая пачала расследаваць злачынства.
Скрыншот з відэа
Сілавікі прыбылі на месца і праглядзелі камеры відэназірання.
Відэа паказала нечаканую карціну: «злачынцам» аказаўся звычайны сабака. Ён дачакаўся моманту, калі прадавачка на нешта адцягнула сваю ўвагу, схапіў цацку і ўцёк, весела віхляючы хвастом. Ніякіх слядоў сабака пры гэтым не пакінуў.
У выніку прадавачка не стала настойваць на далейшым разглядзе справы і паставілася да сітуацыі з гумарам.
Чытайце таксама:
У Гомелі адбыўся яшчэ адзін выпадак нападу бяздомнага сабакі на дзіця
Што цяпер з 11‑гадовай школьніцай, якую ў Гомелі пакусалі бяздомныя сабакі
У гамяльчанкі ў кватэры 11 гадаванцаў, а па новым законе можна толькі двух. Куды падзець астатніх?
Беларусцы прыйшоў падатак за сабак — 714 рублёў. Чаму так шмат?