Аповесці Васіля Быкава перавыдадуць на в’етнамскай мове
Новае выданне аповесцяў Васіля Быкава ў найбліжэйшы час убачыць свет у В’етнаме. Пад адной вокладкай да чытача прыйдуць дзве аповесці класіка беларускай літаратуры — «Альпійская балада» і «Дажыць да світання». Гэта другое в’етнамскае выданне зборніка.
Фота: Hộp sách
Новы творчы праект ужо анансавала пасольства Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В’етнам.
Упершыню гэтая кніга была выдадзена ў Ханоі ў 1983 годзе. Тагачасны наклад яе склаў 10 тысяч 200 асобнікаў.
Мяркуецца, што кніга выйдзе ў маі — чэрвені — акурат напярэдадні дня нараджэння Васіля Уладзіміравіча Быкава. 19 чэрвеня 2026 года пісьменніку споўнілася б 102 гады.
Чытайце таксама:
У Коўне пройдзе прэзентацыя кнігі пра беларусаў у Літве
Выйшаў новы пераклад «Часу second-hand» Алексіевіч