Сабаленка пахвалілася акрэдытацыяй на «Ралан Гарос» для свайго сабакі
Беларускай тэнісістцы, першай ракетцы свету Арыне Сабаленцы перад пачаткам турніру Вялікага шлему «Ралан Гарос» у Парыжы. арганізатары выдалі афіцыйную акрэдытацыю не толькі для самой спартсменкі, але і для яе сабакі па мянушцы Эш. Гэта сапраўдны бэйдж з фотаздымкам, як у ўдзельнікаў турніру.
Фота: сацсеткі «Ралан Гарос»
Сабаленка вельмі эмацыйна адрэагавала на такі жэст — паводле яе рэакцыі, падарунак парадаваў яе нават мацней, чым некаторыя перамогі на корце.
Вядома, што яна часта падарожнічае разам са сваім спаніэлем, бярэ яго на трэніроўкі і праводзіць з ім шмат часу. Нядаўна тэнісістка нават ладзіла фотасесію з сабакам на фоне вядомых месцаў Парыжа.
«Ралан Гарос» пачнецца ў Парыжы праз тыдзень, 25 мая. Пакуль што ў спартыўнай кар'еры Арыны Сабаленкі перамог на ім не было.
Чытайце таксама:
Сабаленка вылецела з турніру ў Рыме, нават толкам і не пачаўшы гуляць
Арыну Сабаленка прызналі спартсменкай года на прэстыжнай прэміі
Сабаленка: Ні расіяне, ні беларусы, ні, канечне, украінцы не хацелі вайны
Арына Сабаленка ў сінім футры стала тварам часопіса Esquire ФОТА