Спорт2727

Сабаленка: Ні расіяне, ні беларусы, ні, канечне, украінцы не хацелі вайны

«Але я маладая, што я ведаю пра палітыку?»

Арына Сабаленка на прэс-канферэнцыі пасля перамогі на турніры ў Маямі ў сакавіку 2026 года. Фота: Mauricio Paiz/NurPhoto via Getty Images

Першай ракетцы свету нагадалі пра сітуацыю на «Ралан Гарос»:, калі яе спыталі пра вайну ва Украіне: «Здаецца, гэта было некалькі гадоў таму (у 2023 годзе). Што ты вынесла з таго досведу, калі цябе прасілі выказацца пра ўрад сваёй краіны або пра стаўленне да розных геапалітычных пытанняў?

— Я не згодна з тым, як людзі тады на мяне накінуліся. Гэта быў няпросты момант. Відавочна, што ніхто не жадаў гэтай вайны — ні расіяне, ні беларусы, ні, канешне, украінцы.

І было так складана, што я павінна была нешта сказаць. Мне трэба было выказаць сваё меркаванне, але ж я не эксперт. Навошта мне ўвогуле пра гэта гаварыць? І мы бачылі, як іншыя гульцы ўсё гэта абмяркоўваюць і паказваюць на нас, нібыта мы маем да гэтага нейкае дачыненне. Момант быў вельмі напружаны, проста вар’яцкі. Я была маладой — я і цяпер маладая, але калі ўсё гэта адбылося чатыры гады таму, колькі мне было? 23 гады? Што я ведаю пра палітыку? Чаму вы мяне пра гэта пытаеце?

«Я не разумею, чаму ўсе гэтыя журналісты задаюць спартсменам пытанні на гэтую тэму», — адказала Арына Сабаленка, піша «Спорт Беларусі».

Падчас турніру «Ралан Гарос», што праводзіўся ў 2023 годзе, спачатку Сабаленка адмаўлялася выказвацца на тэму вайны ва Украіне, пасля чаго яе прэс-канферэнцыі праходзілі ў паўсакрэтным рэжыме ці наогул не адбываліся.

Аднак пасля 1/4 фіналу, у якім яна перамагла ўкраінку Эліну Світоліну, на прэс-канферэнцыі Арыне зноў задалі пытанне пра вайну ці падтрымлівае яна Лукашэнку.

«Ну, гэта складанае пытанне. Я не падтрымліваю вайну, то-бок не падтрымліваю Лукашэнку якраз цяпер», — сказала Сабаленка.

Праз месяц на Уімблдоне ў Лондане Арына сказала, што не будзе больш гаварыць пра палітыку.

«Перш чым мы працягнем, я хацела б сказаць, што не збіраюся гаварыць пра палітыку. Я тут толькі для размовы пра тэніс. Калі ласка, паважайце гэта», — сказала яна на брыфінгу перад пачаткам турніру.

Каментары27

  • Збанок
    16.04.2026
    журналісты з вольнага свету часам не разумеюць у якіх умовах жывуць людзі у таталітарным свеце. І тое што за выказаныя словы таталітарная сістэма будзе адпомсціць. У гэтай дзяўчыны тут сямья, родныя можа нерухомасць якая. І што яна зараз скажа: не, не падтрымліваю. А заўтра на пункце пропуску яе павяжуць. Ці забяруць у каталажку стрыечнага брата. Ці прададуць бацькоўскі вясковы домік. Увогуле многія зараз у падвешаным стане з-за беларускіх пашпартоў, быццам бы мы мусілі ехаць і спыняць танкі голымі рукамі. Тут выбар асабісты, не варта прыніжаць чалавека, называць суагрэсарам
  • морфеус
    16.04.2026
    «Я не разумею, чаму ўсе гэтыя журналісты задаюць спартсменам пытанні на гэтую тэму»
    ---
    а зачем ты тогда приходишь на интерью?

    "Відавочна, што ніхто не жадаў гэтай вайны — ні расіяне, ні беларусы, ні, канешне, украінцы."
    ---
    это очень жалкая, ничтожная, лицемерная позиция. если бы никто войны не хотел то ее бы и не было.
  • Жвір
    16.04.2026
    Правільна адказала, цалкам зразумела.

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы7

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

«Сядзець на вяршыні гары ў Швейцарыі і піць да страты прытомнасці». Рутэ расказаў пра іх з Зяленскім планы на пасля вайны 8

Сярод забітых у Кракаве — двое замежнікаў. Грамадзянства адной ахвяры пакуль не называюць

Расіян вяртаюць на хакейныя чэмпіянаты свету. Беларусаў пакінулі за бортам30

Вэнс пачаў дыстанцыявацца ад Трампа пасля паразы рэспубліканцаў на выбарах і прасоўвае ўласны брэнд з прыцэлам на 2028 год10

Параненых у Кракаве паліцыянтаў выратавалі два вядомыя хірургі: яны абедалі побач і кінуліся на дапамогу5

Саліста расійскага гурта на канцэрце ў Мінску, падобна, адкачвала хуткая — пасля ён спяваў у паўцемры пад фанеру12

Пасля расійскай атакі больш за 600 тысяч жыхароў Днепрапятроўшчыны засталіся без святла1

Газ у Еўропе падаражэў утрая. Высокія рахункі могуць застацца яшчэ на некалькі гадоў5

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы7

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць