БЕЛ Ł РУС

Грамадзяніна Бурундзі арыштавалі на месяц за крадзеж кашалька

19.05.2026 / 08:10

Nashaniva.com

Бурундзіец, які працаваў прыбіральшчыкам у чыгуначных вагонах, у лістападзе на станцыі «Мінск-Пасажырскі» скраў кашалёк з грашыма на 1265 рублёў.

Мужчына проста ўзяў яго з пасажырскага сядзення. Падчас следства шкода была цалкам кампенсаваная, а на маёмасць абвінавачанага наклалі арышт. Сам ён знаходзіўся пад вартай, піша «Мінская праўда».

Суд Кастрычніцкага раёна Мінска прызнаў 27‑гадовага мужчыну вінаватым паводле ч. 1 арт. 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж) і прысудзіў яго да арышту на адзін месяц.

Як адзначылі следчыя, прычынай злачынства стала неасцярожнасць самога пацярпелага: ён пакінуў кашалёк без нагляду на пасажырскім сядзенні, чым і скарыстаўся прыбіральшчык.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула