БЕЛ Ł РУС

Віленскі беларускі музей імя І. Луцкевіча запрашае на «Ноч музеяў»

19.05.2026 / 09:12

Nashaniva.com

Сёлетняе святкаванне прысвечана 25‑годдзю заснавання музея.

Віленскі беларускі музей імя І. Луцкевіча 23 траўня запрашае ўсіх на імпрэзы з нагоды «Ночы музеяў».

А 12‑й і да закрыцця мерапрыемства на падворку працуе Кірмаш майстроў. Можна прыдбаць аўтэнтычныя вырабы ад бранзалетаў з арнаментам і хустак з набіванкай да світшотаў, а таксама пачаставацца тортамі і салодкімі дэсертамі.

У бібліятэчнай залі з 15:00 будзе праходзіць акцыя «Капсула часу», дзе можна будзе пакінуць для сябе паведамленне на будучыню.

А 17:00 адбудзецца латарэя прац беларускіх мастакоў. Можна выйграць 1 з 10 прац за данат у 5 еўра. Падчас аўкцыёну запланавана невялікая канцэртная праграма.

А 18‑й у буйной залі музея адкрываецца выстава Малгажаты Дмітрук «Лінія пераходу».

Болей падрабязныя звесткі па праграме будуць публікавацца ў сацыяльных сетках Віленскага беларускага музея імя І. Луцкевіча і Беларускага Дома ў Вільні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула