БЕЛ Ł РУС

Расія пачала ядзерныя вучэнні

19.05.2026 / 09:19

Nashaniva.com

Падчас вучэнняў плануецца адпрацаваць сумеснае выкарыстанне ядзернай зброі, размешчанай у Беларусі.

Фота: Мінабароны Расіі

Расійская армія праводзіць маштабныя трохдзённыя вучэнні па падрыхтоўцы і прымяненні ядзерных сіл ва ўмовах пагрозы агрэсіі, паведаміла Мінабароны РФ.

Падчас вучэнняў, якія пройдуць з 19 па 21 мая, будуць ажыццёўлены пускі балістычных і крылатых ракет па палігонах на тэрыторыі Расіі.

Да мерапрыемстваў плануюць прыцягнуць больш за 64 тысячы вайскоўцаў, амаль 8 тысяч адзінак тэхнікі і больш за 200 ракетных пускавых установак. У адпрацоўцы прымуць удзел Узброеныя сілы, Ціхаакіянскі і Паўночны флоты Расіі.

У Мінабароны заявілі, што мэтамі вучэнняў з’яўляюцца адпрацоўка дзеянняў па стрымліванні праціўніка і праверка ўзроўню падрыхтоўкі задзейнічаных войскаў.

Таксама плануецца адпрацаваць пытанні сумеснага выкарыстання ядзернай зброі, размешчанай у Беларусі.

Учора ў Беларусі пачалася трэніроўка вайсковымі часцямі баявога прымянення ядзернай зброі і ядзернага забеспячэння.

Згодна з Мінабароны, у ходзе трэніроўкі ва ўзаемадзеянні з расійскім бокам плануецца адпрацаваць пытанні дастаўкі ядзерных боепрыпасаў і падрыхтоўкі іх да прымянення.

Чытайце таксама:

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

МЗС Украіны: Беларусь робіцца саўдзельніцай расійскага ядзернага шантажу

Статкевіч прапанаваў лозунг, які аб’яднае большасць беларусаў

Каментары да артыкула