БЕЛ Ł РУС

Мужчына ў Столінскім раёне памёр, памылкова выпіўшы пестыцыд

19.05.2026 / 09:49

Nashaniva.com

Ён думаў, што гэта бярозавы сок.

58‑гадовы мінчук аказваў дапамогу фермеру па гаспадарцы. На працягу дня работнік займаўся прыборкай тэрыторыі.

Увечары фермер звярнуў увагу, што мінчук сядзіць, апусціўшы галаву. Падышоўшы да яго, мужчына патлумачыў, што выпіў з бутэлькі празрыстую вадкасць, думаючы, што гэта бярозавы сок.

Праз імгненне работнік страціў прытомнасць. Фермер неадкладна даставіў мужчыну ў бальніцу, аднак медыкі канстатавалі смерць.

Была прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Паводле заключэння эксперта, прычынай смерці стала вострае атручванне ізадэканолам — рэчывам, якое шырока выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы як дапаможны кампанент у складзе сродкаў абароны раслін і ўгнаенняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула