Міністр абароны Эстоніі паведаміў, што сілы СПА ўпершыню збілі беспілотнік
Размова, верагодна, ідзе пра ўкраінскі дрон.
Міністр абароны Хана Пеўкур паведаміў Delfi, што ў паветраную прастору Эстоніі ўвайшоў дрон. Балтыйская супрацьпаветраная абарона збіла беспілотнік над возерам Выртс'ярв.
«Упершыню мы самі збілі дрон», — падкрэсліў Пеўкур.
Паводле яго слоў, размова, верагодна, ідзе пра дрон украінскага паходжання, які накіроўваўся да цэляў на тэрыторыі Расіі. Больш дакладныя дэталі павінны высветліць ваенна-паветраныя сілы і Паліцыя бяспекі.
ERR паведамляе, што ў аўторак у першай палове дня паўночна-заходні рэгіён Расіі неаднаразова падвяргаўся атакам дронаў, з-за чаго былі закрытыя аэрапорт ў Пскове і аэрапорт Пулкава ў Пецярбургу.