БЕЛ Ł РУС

На выбарах у Каардынацыйную раду не змаглі прагаласаваць тры працэнты

19.05.2026 / 13:58

Nashaniva.com

DDoS-атакі на платформу для выбараў у Каардынацыйную раду маглі каштаваць да 200 тысяч еўра. Пра гэта распавёў Павел Лібер, які адказваў за тэхнічную платформу, піша Reform.news.

Павел Лібер. Фота: Новая Беларусь

«Мы выстаялі, хоць кошт гэтых атак у такіх аб’ёмах я б ацэньваў бліжэй да 100k+ еўра, а калі яны плацілі за ўвесь трафік па сярэдніх рынкавых цэнах, то магло быць і 200k+», — напісаў ён.

Паводле яго слоў, 95,2% часу платформа была даступная. Не змаглі прагаласаваць з-за атак 73 чалавекі. Усяго ж у галасаванні прынялі ўдзел 2113 выбаршчыкаў (то-бок не змаглі на выбарах прагаласаваць 3,34 працэнты — НН). У тэхпадтрымку звярнуліся 64 чалавекі, з якіх у выніку 36 пазней паведамілі, што змаглі прагаласаваць.

Чытайце таксама:

Латушка перамог усіх на выбарах у Каардынацыйную раду

Латушка, Курэйчык, Пракопчык, Краўцоў. Поўны спіс тых, хто трапіў у Каардынацыйную раду

Каментары да артыкула