Грамадства1313

Латушка перамог усіх на выбарах у Каардынацыйную раду

У выбарах у Каардынацыйную раду ўзялі ўдзел 2113 чалавек. У мінулых выбарах два гады таму прагаласавалі 6723 чалавекі.

Павел Латушка. Фота: lookby.media

Удзел у выбарах бралі дзевяць блокаў (першапачаткова 174 чалавекі, потым некалькі чалавек зняліся).

Каб прайсці ў КР, трэба было набраць тры працэнты.

На выбарах прагаласавалі 2113 чалавек.

Больш за ўсіх — 42% — у Кааліцыі Латушкі і Руху «За Свабоду».

На другім месцы з 14% спіс «Еўрапейскі выбар» на чале з Валерам Мацкевічам. Гэта фракцыя, блізкая да Офіса Ціханоўскай.

На трэцім — «Воля», касцяк якога склалі добраахвотнікі-каліноўцы.

На 4‑м месцы — спіс актывістаў маладога пакалення «Наступ».

«Закон і правапарадак» Аляксандра Азарава набраў 1,18% (25 галасоў), і ў КР не трапляе.

Такім чынам у КР (80 дэлегатаў) будзе ад Кааліцыі Латушкі і руху «За свабоду» — 34 чалавекі, «Еўрапейскі выбар» — 11, «Наступ», рух «Воля» — 8, АГП — 6, «Хопіць баяцца» — 5, «Ваш голас», «Беларусы дзеяння» — 4.

Выбары павінны былі пачацца а 00:00 у ноч на панядзелак 11 мая, але пачатак быў перанесены на 22:00 панядзелка 11 мая. Таксама галасаванне было падоўжана на 36 гадзін і скончылася а 12‑й сёння.

У 2024 годзе ў выбарах у КР узялі ўдзел 6723 чалавекі.

Каментары13

  • Разам
    19.05.2026
    Латушка - наш Прэзідэнт. Ціханоўская - нашая Прэм’ерка. Трэба ісці па сцэнару Пуцін-Мядзведзеў-Пуцін, каб было сумленна і народ прыняў легітымнасць для агульнай перамогі.
  • Фанат Дынама
    19.05.2026
    Калi Наша Нiва выбачыцца за самi-разумееце-якi-артыкул перад пачаткам галасавання?
  • Жора
    19.05.2026
    У вас байкот адбыўся, а не "перамога", алё!

Цяпер чытаюць

Латушка перамог усіх на выбарах у Каардынацыйную раду13

Латушка перамог усіх на выбарах у Каардынацыйную раду

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам шмат дзе прайшоў град ФОТЫ і ВІДЭА

У Гаазе памёр заснавальнік руандыйскага «Радыё тысячы пагоркаў»7

Сілавікі завітваюць да беларусаў, якіх ужо не могуць прыцягнуць па крыміналцы за ўдзел у маршах, з маскі-шоу — для прафілактыкі16

МЗС Украіны: Беларусь робіцца саўдзельніцай расійскага ядзернага шантажу2

Беларусь увайшла ў спіс краін свету з самай нізкай нараджальнасцю8

Блогер Улад Бумага выйграў суд за брэнд і ашчадзіў грошы1

На Блізкім Усходзе ёсць краіна, якая ад блакады Армузскага праліва толькі выйграла6

У Ваўкавыску прадавачка мяккіх цацак заявіла ў міліцыю пра крадзеж. Злодзей аказаўся нечаканы3

Севярынец і Дашкевіч атрымалі ордэны Пагоні БНР4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латушка перамог усіх на выбарах у Каардынацыйную раду13

Латушка перамог усіх на выбарах у Каардынацыйную раду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць