БЕЛ Ł РУС

Выйшла кніга Макса Шчура «Раз'юшанасць і любоў»

19.05.2026 / 14:06

Nashaniva.com

У выдавецтве RozUM Media выйшла друкам найноўшая кніга лаўрэата прэміі Гедройця (2016) Макса Шчура «Раз'юшанасць і любоў». 

Кніга — вольны працяг 900‑старонкавых успамінаў «Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе» (SayBeat, 2025). Новы твор мае падтытул «Успаміны кліматычнага актывіста» і прысвечаны дзвюм рэвалюцыям 2019—2020 гадоў: кліматычнай і беларускай, піша «Будзьма».

Knihauka.com

Паводле аўтара, кніга ёсць увасабленнем «антылітаратуры». Праз адсутнасць часу на творчасць яна ўзнікла спосабам «ліхаманкавай фіксацыі вольнай плыні маўлення» на працягу 13 дзён студзеня 2026 года.

У кнізе 292 старонкі, яна праілюстраваная фатаздымкамі з архіву аўтара, утрымлівае мноства постпаэтычных тэкстаў і нецэнзурнай лексікі.

Старт продажаў кнігі «Раз'юшанасць і любоў» — у суботу 30 траўня аб 11‑й гадзіне на Варшаўскім кніжным кірмашы.

Але ўжо сёння яе можна набыць у асобных беларускіх кнігарнях

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула