БЕЛ Ł РУС

Больш за 30 дзяцей за тыдзень атрымалі траўмы пасля катання на самакатах

19.05.2026 / 16:29

Nashaniva.com

У Рэспубліканскі цэнтр дзіцячай нейрахірургіі з траўмамі пасля катання на электрасамакатах звярнуліся за тыдзень больш за 30 пацыентаў. Пра гэта паведаміў кіраўнік цэнтра, галоўны пазаштатны спецыяліст дзіцячай нейрахірургіі Міністэрства аховы здароўя Міхаіл Талабаеў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

«За мінулы тыдзень да нас звярнуліся больш за 30 дзяцей, з іх 11 былі шпіталізаваныя з дастаткова сур’ёзнымі траўмамі: трое ў рэанімацыі, двое праапераваныя. І гэта ўсяго толькі тыднёвы вынік», — заявіў прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя.

Паводле яго слоў, большасць з гэтых пацыентаў — альбо тыя, хто сам катаўся на электрасамакатах, альбо збітыя дарослымі. То-бок дарослыя часам выступаюць удзельнікамі гэтых падзей.

Міхаіл Талабаеў звярнуў увагу, што характэрныя для летняга перыяду траўмы, атрыманыя пры катанні, у першую чаргу на электрасамакатах і роварах, а таксама монаколах, адносяцца да высокаэнергетычных. Яны могуць суправаджацца цяжкімі наступствамі як для здароўя, так і для жыцця.

Чытайце таксама:

У Венгрыі заяц скокнуў самакатчыку ў твар і збіў яго на зямлю

У Мінску пачалі працаваць камеры для кантролю хуткасці электрасамакатаў

У Мінску пенсіянер украў каля крамы дзіцячы самакат

У Мінску дзве дзяўчынкі трапілі пад машыну, едучы удвох на адным самакаце

Каментары да артыкула