БЕЛ Ł РУС

Сабаленка расказала, як два гады таму перажыла смерць Канстанціна Кальцова

19.05.2026 / 18:32

Nashaniva.com

У інтэрв'ю часопісу Vogue беларуская тэнісістка, першая ракетка свету Арына Сабаленка, згадала пра сітуацыю сакавіка 2024 года, калі ў Маямі, як мяркуецца, скончыў жыццё самагубствам яе былы хлопец, вядомы беларускі хакеіст Канстанцін Кальцоў.

Арына Сабаленка і Канстанцін Кальцоў. Фота: інстаграм Арыны Сабаленкі

Па словах Сабаленкі, падчас трагедыі яна знаходзілася на трэніровачных кортах у Маямі. Навіну ёй прынеслі паліцыянты, але яна адмаўлялася ў яе верыць.

«Я спрачалася з паліцыянтам — па тыпу, я не магла гэтага прыняць», — згадвае яна.

Пасля таго, каб лягчэй перажыць тое, што адбылося, яна паспрабавала заглыбіцца ў сваю гульню. Ужо праз некалькі дзён яна пачала гуляць на турніры ў Маямі, але прайграла ў трэцім раўндзе ўкраінцы Ангеліне Калінінай, разбіўшы ракетку, аблаяўшы суддзю і адмяніўшы сваю прэс-канферэнцыю.

Хейтарам, якія абвінавачвалі яе ў занадта хуткім вяртанні на корт, яна адказвае.

«Я не ведаю, ці ёсць нейкае клішэ адносна таго, як ты мусіш смуткаваць, — кажа яна. — Мне здаецца, што ў гэтай сітуацыі няма правільнага і няправільнага. Нам усім патрэбныя розныя рэчы. Для мяне вяртанне да працы — адзіны шлях. Мне 28 гадоў, але часам мне здаецца, што ў мяне ў жыцці ўжо было ўсё, што толькі можна ўявіць».

Канстанцін Кальцоў трагічна загінуў 18 сакавіка 2024 года ў Маямі. Ён выпаў з балкона гатэля St. Regis Bal Harbour Resort. Яму было 42 гады.

Чытайце таксама:

Арына Сабаленка выходзіць замуж: першая ракетка свету адказала «так» бразільскаму бізнэсмену

Сабаленка распавяла, што яна адчула пасля смерці Кальцова

Арына Сабаленка падзякавала прыхільнікам за падтрымку ў цяжкі час

Сабаленка пра гібель Кальцова: Хоць мы больш не былі разам, маё сэрца разбітае

Каментары да артыкула