У мінскім метро назвалі пяць найбольш загружаных станцый
Лідарства ў статыстыцы за 2025 год традыцыйна захавала станцыя «Каменная Горка» — яе за год наведалі больш за 19,1 мільёна чалавек, што ў сярэднім складае звыш 52 тысяч пасажыраў за суткі.
Уваход на станцыю метро «Каменная Горка». Фота: Minsk-Metro.net
На другім месцы размясцілася станцыя «Уручча» з больш як 16,1 мільёна пасажыраў (каля 44 тысяч штодня).
Трэцяе месца заняла «Плошча Леніна» — каля 15,4 мільёна чалавек за год (прыкладна 42 тысячы за суткі).
Чацвёртае і пятае месцы падзялілі станцыі «Плошча Якуба Коласа» і «Магілёўская» — кожную з іх за год наведалі больш за 12,5 мільёна пасажыраў, а сярэдні штодзённы паток перавышаў 34 тысячы чалавек.
Чытайце таксама:
У Мінску сталі пераносіць трамвайнае кальцо з ДС «Возера» бліжэй да цэнтра
Першая чарга кальцавой лініі мінскага метрапалітэна дойдзе толькі да Вяснянкі