Жыхарка Слуцка пасля сваркі з хлопцам спрабавала выкрасці грузавік
Раніцай 17 мая, знаходзячыся ў нецвярозым стане, 26‑гадовая дзяўчына вырашыла пасля сваркі са сваім хлопцам вярнуцца дадому. Адбываліся падзеі пад Салігорскам. І ўсё было б добра, каб тэрыторыі адной з арганізацый яна не заўважыла невялікі грузавік ГАЗ-3302, у якім кіроўца пакінуў ключы ў замку запальвання.
Дзяўчына скарысталася з гэтага, завяла машыну і пачала рух. Аднак далёка заехаць ёй не ўдалося — пры выездзе яна ўрэзалася ў шлагбаўм.
У выніку яе затрымалі. Супраць дзяўчыны завялі крымінальную справу за спробу выкрадання транспартнага сродку. Акрамя таго, ёй пагражае адказнасць за кіраванне ў стане алкагольнага ап’янення і абавязак кампенсаваць шкоду за пашкоджаны шлагбаўм.
Чытайце таксама:
Мінчук атрымаў 12 судзімасцяў — а яму ўсяго 34 гады
Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль
П'яны бяспраўнік скраў фуру і ганяў на ёй па трасе. Затрымлівалі яго са зброяй
У Стаўбцоўскім раёне мужчына падставіў пад удар уласнае аўто, каб затрымаць п'янага выкрадальніка