БЕЛ Ł РУС

У Беларусі створаць турыстычны сімвал краіны

19.05.2026 / 23:04

Nashaniva.com

У Беларусі абвясцілі адкрыты конкурс на стварэнне турыстычнага сімвала краіны пад назвай «Вобраз Беларусі. Позірк і адкрыццё». Узяць удзел, як паведамляе прэс-служба ўрада, могуць усе ахвотныя.

Нясвіжскі фарны касцёл. Фота з сацсетак

У межах конкурсу трэба будзе прапанаваць уласны варыянт турыстычнага брэнда: лагатып, слоган і агульную канцэпцыю, якая будзе прадстаўляць краіну.

Конкурс пройдзе з чэрвеня па жнівень 2026 года. Пераможцаў чакае не толькі прызнанне, але і грашовая ўзнагарода.

Асноўная мэта — стварыць яркі і пазнавальны вобраз Беларусі, які дапаможа прасоўваць турыстычны патэнцыял краіны на міжнародным узроўні. Мяркуецца, што адзіны візуальны сімвал стане важным інструментам для прыцягнення турыстаў.

Арганізацыяй конкурсу будзе займацца Нацыянальнае агенцтва па турызме разам з партнёрамі. Падрабязнасці пра ўмовы ўдзелу і падачу заявак абяцаюць апублікаваць у найбліжэйшы час.

Чытайце таксама:

У Мінску ў гэту суботу пачнецца летні музычна-турыстычны сезон

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі

У Свяцку пад Гроднам адкрылі рэканструяваныя залы ў мясцовым палацы. На адкрыццё прывезлі кіраўніцу расійскага Цэнтрабанка

Каля Белавежскай пушчы ствараюць музычную трасу з песняй «Песняроў»

Каментары да артыкула