БЕЛ Ł РУС

Сі Цзіньпін на сустрэчы з Пуціным заявіў пра неабходнасць завяршэння вайны ў Іране

20.05.2026 / 07:52

Nashaniva.com

Баявыя дзеянні на Блізкім Усходзе неабходна спыніць, заявіў старшыня КНР Сі Цзіньпін падчас перамоваў з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным у Пекіне, нагадаўшы пра асаблівае значэнне перамоваў для дасягнення міру, піша Reuters.com.

Фота: Sergei Bobylev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Спыненне вайны дапаможа зменшыць пагрозу стабільнасці сусветных паставак энергарэсурсаў і міжнароднага гандлю, сказаў Сі.

На мінулым тыдні кітайскі лідар прымаў у Пекіне Дональда Трампа. ЗША пачалі канфлікт у Іране 28 лютага, патрабуючы ад Тэгерана адмовіцца ад ядзернай праграмы.

Спробы прымусіць Іран прыняць умовы Вашынгтона не далі выніку, пры гэтым блакада Армузскага праліва, важнага канала экспарту нафты і ЗПГ з Персідскага заліва, справакавала ў свеце сур’ёзны энергетычны крызіс, уплыў якога адчуў і Кітай.

На гэтым фоне з расійскай нафты і газу былі часткова зняты санкцыі ЗША. Павелічэнне паставак расійскага газу ў Кітай павінна стаць адным з найважнейшых пытанняў візіту Пуціна ў Пекін, піша Бі-бі-сі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула