Літва закрыла паветраную прастору над Віленскім аэрапортам
Паветраную прастору ў Вільні закрылі з 10:00.
«З 10:00 паветраную прастору над Віленскім аэрапортам і яго ваколіцамі закрываюць да асобнага распараджэння», — паведамляе Нацыянальны цэнтр кіравання крызісамі.
Такое рашэнне было прынята, бо ў сераду каля літоўскай мяжы быў зафіксаваны радыёлакацыйны сігнал з характарыстыкамі, тыповымі для беспілотных лятальных апаратаў.
Нацыянальны цэнтр кіравання крызісамі паведаміў, што абвешчана паветраная небяспека для жыхароў Ігналінскага, Уцянскага, Свянцянскага і Зарасайскага раёнаў.
Каля 10‑й гадзіны раніцы ля літоўска-беларускай мяжы быў заўважаны меркаваны дрон. Жыхарам Вільні было разаслана паведамленне аб небяспецы, у Ігналінскім раёне дзяцей адвялі ва ўкрыцці.