У Літве абвешчана паветраная трывога
У Ігналінскім, Уцянскім, Свянцянскім, Зарасайскім раёнах і ў Віленскім павеце Літвы і Вільні абвешчана паветраная трывога з-за меркаванага дрона, заўважанага ў Беларусі каля літоўскай мяжы.
«Прычына — на тэрыторыі Беларусі паблізу мяжы Літвы ў цяперашні час назіраецца радыёлакацыйная адзнака з прыкметамі, характэрнымі для беспілотных лятальных апаратаў. З літоўскага боку былі задзейнічаны знішчальнікі, якія выконваюць місію паветранай паліцыі НАТА», — паведамляе армія Літвы.
Жыхары гэтых раёнаў атрымалі паведамленні пра магчымую паветраную пагрозу. Ім рэкамендавалі прадугледзець бяспечнае месца.