БЕЛ Ł РУС

Зяленскі даручыў МЗС падрыхтаваць дадатковыя меры дыпламатычнага ўплыву ў дачыненні Беларусі

20.05.2026 / 15:14

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны паведаміў у сваім тэлеграм-канале аб правядзенні Стаўкі, на якой была прааналізавана актуальная абстаноўка.

Фота Sean Gallup / Getty Images

«Падрабязна прааналізавалі наяўныя даныя нашых разведак пра расійскае планаванне наступальных аперацый на чарнігаўска-кіеўскім напрамку. Па кожным магчымым варыянце дзеянняў ворага рыхтуем адказы, калі расіяне сапраўды наважацца пашырыць сваю агрэсію. Нашы сілы на гэтым напрамку будуць павялічаныя», — напісаў ён. 

Зяленскі таксама паведаміў пра перагляд знешняй актыўнасці.

«Даручыў МЗС Украіны падрыхтаваць дадатковыя меры дыпламатычнага ўплыву ў дачыненні да Беларусі, якая можа быць выкарыстана Расіяй для такога пашырэння вайны. Адпаведныя непублічныя задачы ёсць і для ўкраінскіх разведвальных службаў», — паведаміў прэзідэнт Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула