БЕЛ Ł РУС

Святлана Ціханоўская выказала салідарнасць з жыхарамі Літвы

20.05.2026 / 15:52

Nashaniva.com

Святлана Ціханоўская адрэагавала на інцыдэнт з беспілотнікам у Літве, заявіўшы, што Беларусь не павінна ўяўляць пагрозу для суседніх краін.

Святлана Ціханоўская. Фота: Omar Marques Anadolu via Getty Images

«Сёння мае думкі з усімі жыхарамі Вільні, якія былі вымушаныя шукаць прытулак праз папярэджанне пра беспілотнік. Гэта не тая будучыня, якой мы хочам для Еўропы.

Літва мне вельмі дарагая, як і многім беларусам, якія знайшлі там бяспеку, салідарнасць і дружбу.

Беларусь не павінна быць пагрозай для сваіх суседзяў або прыладай імперскай агрэсіі. Яна павінна быць свабоднай, суверэннай і крыніцай бяспекі для Еўропы», — напісала Ціханоўская ў Х.

20 мая зранку праз з’яўленне беспілотніка ў Літве была абвешчана паветраная трывога, у тым ліку ў Вільні. Часова спынялася праца аэрапорта. Пазней трывогу адмянілі, бо аб’ект знік з радараў. Што менавіта гэта быў за дрон і дзе ён падзеўся — пакуль невядома.

Чытайце таксама:

Ціханоўская: Лукашэнка вядзе Беларусь да вялікай бяды

Інфармацыю пра дрон, што заляцеў у Літву, перадаў Мінск

Кіраўніцтва Літвы таксама адвялі ў сховішчы

У Літве абвешчана паветраная трывога

У Літве жыхарам прыйшло апавяшчэнне пра магчымую паветраную трывогу. «Захоўвайце спакой, чакайце паведамленняў»

Каментары да артыкула