72‑гадовая пенсіянерка абакрала жанчыну на мінскім вакзале
Раніцай каля 6‑й гадзіны жанчына-замежніца, якая была ў Беларусі ў гасцях, прыехала на станцыю «Мінск-Пасажырскі» і, чакаючы свой цягнік, задрамала. Пры гэтым яна пакінула без нагляду сваю сумку, у якой былі дакументы, грошы (685 рублёў) і тры мабільныя тэлефоны.
Скрыншот з відэа
З сітуацыі скарысталася 72‑гадовая мінчанка. Яна некаторы час аглядалася па баках, а потым, выбраўшы зручны момант, забрала чужую сумку і пайшла.
Пасля звароту пацярпелай у міліцыю супрацоўнікі крымінальнага вышуку хутка ўстанавілі асобу падазраваную і затрымалі яе ў раёне Нямігі.
Па факце крадзяжу завялі крымінальную справу. Прысваенне чужых рэчаў можа карацца штрафам, грамадскімі або папраўчымі работамі, а таксама абмежаваннем ці пазбаўленнем волі.
Чытайце таксама:
СК расследаваў жорсткае забойства ў Чэрыкаве, што адбылося некалькі месяцаў таму
У Буда-Кашалёўскім раёне злодзея вылічылі па відэльцу, з дапамогай якога ён рашыў падсілкавацца
Грамадзяніна Бурундзі арыштавалі на месяц за крадзеж кашалька