У Буда-Кашалёўскім раёне злодзея вылічылі па відэльцу, з дапамогай якога ён рашыў падсілкавацца
У раёне ў мінулым годзе абакралі адно з лецішчаў.

Няпрошаны госць і скраў прадукты і іншую маёмасць, але не забыў перакусіць на месцы злачынства, пра што сведчылі пакінутыя ім відэлец і лыжка.
Часавы інтэрвал, у які магло адбыцца гэтае здарэнне, складаў не менш за 5 месяцаў, камеры відэаназірання, натуральна, адсутнічалі.

Але эксперт-біёлаг вылучыў генетычны матэрыял невядомага мужчыны з лыжкі і відэльца і, як высветлілася, у базе даных ужо быў узор ДНК падазраванага, які пакутаваў на хранічны алкагалізм і раней быў уцягнуты ў падобныя злачынствы, паведамляе Дзяржкамітэт судовых эспертыз.
Аднак да моманту раскрыцця гэтага злачынства караць ужо было некага. Якраз у дзень звароту пацярпелых у міліцыю пра крадзёж на лецішчы — падазраваны памёр ад хранічнай алкагольнай інтаксікацыі.
Каментары