Пяцярых польскіх святароў і аднаго манаха высылаюць з Беларусі
Як даведалася ініцыятыва «Хрысціянская візія», пяці каталіцкім святарам і аднаму манаху ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якія маюць польскае грамадзянства, улады адмовілі ў працягу дазволу на далейшае служэнне ў Беларусі.
Айцец Лех Баханэк. Фота: Catholic.by
Не ўзгодненыя на служэнне:
- пробашч парафіі святога Аляксея ў Івянцы айцец Лех Баханэк;
- дэкан Стаўбцоўскага дэканату, пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Налібаках ксёндз канонік Мар'ян Шэршань;
- дэкан Мядзельскага дэканату, пробашч парафіі святога Мікалая, біскупа ў Свіры ксёндз канонік Багуслаў Маджэеўскі;
- пробашч парафіі святога Андрэя Апостала ў Нарачы айцец Павел Ляліта;
- пробашч парафіі святога Францішка ў Салігорску айцец Сабеслаў Тамала;
- капуцын, які апошні год служыў у парафіі святога Казіміра ў Маладзечне, брат Войцех Урублеўскі.
Усе яны ўжо шмат гадоў працуюць у Беларусі, адзін з іх, айцец Лех Баханэк — болей за 25 гадоў. Ён прыехаў у Івянец у 2000 годзе і з таго часу рэалізаваў шмат праектаў па рабоце з моладдзю, у тым ліку заснаваў «Музычную майстэрню».
Айцу Леху ўжо не працягвалі дазвол на служэнне 10 год таму, у 2016 годзе. Але затым, пасля розгаласу, улады адмянілі рашэнне і выдалі новы дазвол.
Раней стала вядома пра адмову ў дазволе на далейшае служэнне тром польскім святарам у Віцебскай дыяцэзіі, а да гэтага — двум святарам у Пінскай дыяцэзіі.
Чытайце таксама:
Трох польскіх святароў выслалі з Беларусі
Год ціхай барацьбы. Як пачуваецца Тадэвуш Кандрусевіч, які ўжо больш за год праходзіць хіміятэрапію
Арыштаваны ўчастак ксяндза Акалатовіча за тры аўкцыёны ніхто не купіў