БЕЛ Ł РУС

У Добрушскім раёне малы хлопчык упаў пад колы мотаблока

20.05.2026 / 17:37

Nashaniva.com

У аграгарадку Карма Добрушскага раёна чатырохгадовы хлопчык атрымаў траўмы пасля таго, як трапіў пад колы мотаблока, паведамляе Следчы камітэт.

Паводле папярэдняй інфармацыі, мясцовы жыхар ехаў на мотаблоку з прычэпам на ферму і па дарозе сустрэўся з пляменнікам і яго бабуляй. Мужчына прапанаваў хлопчыку пакатацца.

Калі яны вярталіся назад і з’язджалі з невялікага ўзвышша, нагружаны мотаблок страціў устойлівасць і перакуліўся. У гэты момант кіроўца заўважыў, што дзіцяці побач няма. Высветлілася, што незадоўга да гэтага хлопчык упаў і апынуўся пад коламі.

Дзіця з траўмамі дастаўлена ў бальніцу. Цяпер следчыя высвятляюць усе абставіны здарэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула