БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў, што мог бы лёгка стаць прэм'ерам Ізраіля

20.05.2026 / 17:49

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пажартаваў, што пасля завяршэння цяперашняга прэзідэнцкага тэрміну мог бы балатавацца на пасаду прэм’ер-міністра Ізраіля. Словы амерыканскага лідара прыводзіць Fox News.

Біньямін Нетаньяху і Дональд Трамп. Фота: AP Photo/Alex Brandon, File

«Можа, пасля таго як я гэта зраблю, я паеду ў Ізраіль і буду балатавацца ў прэм’ер-міністры. У мяне сёння раніцай было апытанне, у мяне [там] 99% [даверу]», — сказаў Трамп падчас прэс-падыходу.

Акрамя таго, кіраўнік Белага дома станоўча выказаўся пра прэм’ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху, назваўшы яго «вельмі добрым чалавекам».

«Нетаньяху — вельмі добры чалавек. Ён робіць усё, што я ад яго захачу», — паведаміў Трамп.

Чытайце таксама:

Вэнс: Ніводны з амерыканскіх прэзідэнтаў не зрабіў для Украіны больш, чым Трамп

Трамп заявіў, што гатовы зноў бамбіць Іран, калі дамовіцца з Тэгеранам не ўдасца

Прэзідэнт Кубы заявіў, што магчымы ваенны напад ЗША на краіну прывядзе да крывавай бойні з непрадказальнымі наступствамі

Трамп заявіў, што адмяніў новы ўдар па Іране па просьбе лідараў Катара, ААЭ і Саудаўскай Аравіі

Каментары да артыкула