БЕЛ Ł РУС

Прайшлі ператрусы ў офісах кампаніі Royal Partners у Мінску

20.05.2026 / 18:14

Nashaniva.com

Паводле паведамленняў профільных тэлеграм-каналаў, у Мінску прайшлі ператрусы ў офісах кампаніі Royal Partners, якая працуе ў сферы партнёрскіх праграм для анлайн-казіно. Але афіцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі пакуль няма, піша Reform.news.

У паведамленнях профільных каналаў сцвярджаецца, што раніцай ператрус адбыўся як мінімум у адным з офісаў кампаніі. Паводле неафіцыйных звестак, частку супрацоўнікаў затрымлівалі, а тэхніку вывезлі. Пазней большасць затрыманых нібыта адпусцілі.

Супрацоўнікі Royal Partners, якія працуюць дыстанцыйна, выходзяць на сувязь, але не каментуюць сітуацыю — магчыма, з-за дамоўленасцяў аб неразгалошванні. Прычыны правядзення ператрусаў пакуль невядомыя, афіцыйныя органы нічога не паведамлялі.

Таксама няма яснасці, як гэта паўплывае на працу кампаніі і выплаты ў межах партнёрскіх праграм. У неафіцыйных крыніцах з’яўляюцца толькі здагадкі, што могуць быць уведзеныя пэўныя абмежаванні.

Royal Partners — гэта кампанія з сферы iGaming, якая займаецца партнёрскімі праграмамі і прасоўваннем анлайн-казіно. Яна працуе з 2017 года і звязаная з міжнародным рынкам, хоць мае актыўную прысутнасць у Беларусі.

Чытайце таксама:

У бацькоў двух чалавек, якія маюць дачыненне да рэдакцыі выдання «Флагшток», ГУБАЗіК правёў ператрусы

У сваякоў кандыдатаў на выбарах у Каардынацыйную раду праходзяць ператрусы

Праваабаронцы: У Наваполацку затрымалі 12 жанчын у сувязі з культурніцкімі ініцыятывамі

Каментары да артыкула