Грамадства33

У бацькоў двух чалавек, якія маюць дачыненне да рэдакцыі выдання «Флагшток», ГУБАЗіК правёў ператрусы

Як піша выданне, адзін з губазікаўцаў адкрыта заявіў, што падобныя дзеянні будуць працягвацца да таго часу, пакуль на рэсурсе будуць выходзіць новыя публікацыі.

Учора, 19 траўня, у Беларусі адбыліся ператрусы ў бацькоў двух чалавек, якія маюць дачыненне да гомельскага незалежнага выдання «Флагшток». 

«Рэдакцыя разглядае гэтыя дзеянні сілавых структур у кантэксце падзей апошніх гадоў — з 2022 года Гомельская вобласць апынулася ўцягнутай у вайсковую актыўнасць у сувязі з вайной Расіі супраць Украіны. Не выключана, што на фоне магчымай эскалацыі сітуацыі адбываецца спроба загадзя зачысціць інфармацыйную прастору ад незалежных і непадкантрольных медыя», — гаворыцца ў заяве выдання. 

Рэдакцыя дадае, што «Флагшток» — гэта не адзін і не два чалавекі. За шэсць гадоў працы вакол медыя сфармавалася вялікая каманда. Хтосьці пакінуў праект, далучыліся новыя людзі, і каманда працягвае рэгулярна абнаўляцца і развівацца.

Некаторыя з заснавальнікаў ужо даўно працягваюць свой шлях і паспяхова рэалізуюць сябе незалежна ад «Флагштока».

«Таму ціск на канкрэтных людзей можа разглядацца толькі як чарговая спроба запалохвання і ціску на незалежныя медыя ў Беларусі», — піша выданне.

Гомельскае медыя «Флагшток» паўстала ў 2020 годзе дзякуючы грамадскай ініцыятыве, якая выступіла супраць будаўніцтва ў Гомелі 60‑мятровага флагштока за паўмільёна долараў. І хаця канструкцыя ўсё ж такі з’явілася, жыхары Гомельшчыны атрымалі незалежнае выданне, якое асвятляе рэзанансныя падзеі рэгіёна і робіць журналісцкія расследаванні.

У выніку пратэсны праект урбаністаў ператварыўся ў паспяховае выданне з эксклюзівамі і інсайдамі пра Гомель і вобласць. 

Каментары3

  • трымаемся
    20.05.2026
    «Флагшток»,дзякую вам за працу!
  • Жора
    20.05.2026
    Рэжым атакуе сем'і. Якая нечаканасць!
  • Барадзед
    20.05.2026
    Губопик читает Флагшток. Пусть ментяры снимутся в рекламе Флагштока.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША папярэдзілі краіны Персідскага заліва пра магчымыя ўдары па Іране пасля выбараў — WSJ4

У Расіі пасля атакі дронаў загарэўся хімзавод «Азот». Ён пастаўляе сыравіну для вытворчасці выбухоўкі1

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек3

Лукашэнка анансаваў новую амністыю, перадусім для жанчын8

Зяленскі: Расія ўпершыню настроеная на сур'ёзную размову ў Абу-Дабі, а ЗША прапануюць Маскве «эканамічны шлюб»

У палітзняволенай журналісткі Вольгі Радзівонавай памерла мама

Арына Сабаленка названая самай запатрабаванай спартсменкай для рэкламадаўцаў

МЗС Літвы адказаў на зварот з наездам на Ціханоўскую26

У Мінску пачалі зносіць прыватныя дамы на Арлоўцы — з’явіліся шчымлівыя кадры19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць