У Беларусі забаранілі лавіць самоў
Паводле паведамлення Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, у Брэсцкай і Гомельскай абласцях забарона на вылаў самоў дзейнічае з 19 мая да 19 чэрвеня, а ў астатніх рэгіёнах краіны — з 31 мая да 1 ліпеня.
Фота: Wikimedia Commons
Мэта абмежавання — ахова гэтай рыбы ў перыяд размнажэння, каб захаваць папуляцыю самоў.
За парушэнне правіл прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць: для фізічных асоб штраф ад 450 да 1350 рублёў, для індывідуальных прадпрымальнікаў — да 4500 рублёў, для юрыдычных асоб — да 22 500 рублёў.
Асобна адзначаецца, што нават адна незаконна злоўленая рыба ў гэты перыяд абыдзецца прыкладна на 540 рублёў. У выпадку значнай шкоды магчымая і крымінальная адказнасць.
Чытайце таксама:
Рыбак у Лельчыцкім раёне злавіў гіганцкага сома ВІДЭА
Рыбак пад Мінскам злавіў аграмезнага шчупака
Рыбак злавіў на Нёмане сазана памерам з парася ФОТА
У цэнтры Мінска ў Свіслачы злавілі чырвонакніжную стронгу. Няўжо яна ў ёй завялася?