Грамадства

У цэнтры Мінска ў Свіслачы злавілі чырвонакніжную стронгу. Няўжо яна ў ёй завялася?

У цэнтры Мінска рыбак Яўген Ражкоў 24 сакавіка выпадкова злавіў рэдкую ручаёвую фарэль, занесеную ў Чырвоную кнігу Беларусі. Гэта адбылося на Свіслачы ў раёне вуліцы Арлоўскай. Спачатку ён думаў, што гэта іншая рыба, але, убачыўшы ўлоў, вельмі здзівіўся. Пасля фота рыбак адпусціў фарэль назад у ваду, піша «Смартпрэс».

Фота Яўгена Ражкова

«Я толькі ў апошні момант зразумеў, хто гэта. Пакуль цягнуў, думаў, судак дробны, мяркуючы па выцягнутым цені ў вадзе. Калі падвёў да берага, не паверыў сваім вачам, бо ў такой бруднай вадзе стронга не можа вадзіцца. Калі выцягнуў, вельмі ўзрадаваўся і нават ушчыкнуў сябе, каб праверыць, ці не сплю я», — гаворыць рыбак.

Зрабіўшы пару фота, хлопец выпусціў рыбіну назад у ваду, ад разгубленасці нават не здагадаўшыся зрабіць відэа.

Фота Яўгена Ражкова

Навукоўцы пацвердзілі, што на фота сапраўды ручаёвая стронга, але адзначылі: на сёння няма звестак, што гэты від пастаянна жыве ў Свіслачы ў межах Мінска. Таму спецыялісты просяць паведамляць пра падобныя выпадкі, калі яны паўторацца.

Раней гэта рыба сустракалася вышэй па цячэнні Свіслачы, але цяпер найбліжэйшыя месцы, дзе яна жыве — рэкі Іслач і Гайна, якія са Свіслаччу не злучаныя. Таму самастойна трапіць у Мінск яна не магла.

Версія пра тое, што ікру маглі перанесці птушкі, лічыцца малаверагоднай. Хутчэй за ўсё, рыбіну нехта выпусціў у раку — напрыклад, з акварыума або пасля лоўлі ў іншым месцы.

Для жыцця фарэлі патрэбная чыстая, халодная вада з вялікай колькасцю кіслароду. У Мінску яна тэарэтычна можа выжыць у асобных месцах, дзе ў раку ўпадаюць крыніцы з чыстай сцюдзёнай вадой, але размнажацца — не, бо для гэтага патрэбна камяністае дно, якога ў Свіслачы няма.

У цэлым у Беларусі колькасць ручаёвай фарэлі паступова расце, і яе ўжо лічаць менш уразлівым відам, чым раней. Аднак лавіць такую рыбу забаронена — калі такая трапляе на кручок, то яе трэба адразу адпускаць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля кавіду людзі гадамі могуць не адчуваць смак ежы. Навукоўцы знайшлі магчымую прычыну1

Маск прызнаў, што свядома абмяжоўваў Starlink, і абвінаваціў Украіну ў парушэннях правіл26

66‑гадовая жанчына, якая з двух гадоў жыве ў ЗША, толькі цяпер даведалася, што не мае грамадзянства6

Журавы не спяшаюцца пакідаць Беларусь — затрымаліся як мінімум на два тыдні ФОТЫ3

У сталіцы Кеніі абрынуўся 18‑павярховы недабуд ВІДЭА

Паміж катамі ды іх гаспадарамі знайшлі гарманальную сувязь5

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць