Уначы будуць недаступныя сэрвісы аднаго з банкаў
Уначы 21 мая Прыёрбанк правядзе планавыя тэхнічныя работы, з-за якіх частка сэрвісаў будзе часова недаступная.
Фота ілюстрацыйнае
Паводле паведамлення банка, з 01:00 да 05:00 магчымыя перабоі ў працы мабільнага дадатку Prior Online, інтэрнэт-банкінгу для фізічных і юрыдычных асоб, а таксама сістэмы імгненных плацяжоў.
У гэты перыяд таксама могуць узнікнуць цяжкасці з аплатай у інтэрнэт-крамах, працай банкаматаў і выкарыстаннем картак банка ў прыладах іншых фінансавых устаноў.
У банку адзначаюць, што абмежаванні будуць часовымі і звязаныя з планавым абнаўленнем сістэм.
Чытайце таксама:
У абарачэнне ўводзяць абноўленую 200‑рублёвую банкноту
Зніжаецца стаўка рэфінансавання
У якіх беларускіх банкаматах можна зняць грошы з замежнай карты і колькі гэта каштуе