БЕЛ Ł РУС

Ядзерныя боепрыпасы Расіі дастаўленыя ў Беларусь

21.05.2026 / 07:40

Nashaniva.com

Ядзерныя боепрыпасы дастаўлены ў палявыя пункты захоўвання ў Беларусь, паведаміла Міністэрства абароны Расіі.

«У межах вучэнняў ядзерных сіл забяспечана дастаўка ядзерных боепрыпасаў у палявыя пункты захоўвання пазіцыйнага раёна ракетнай брыгады ў Рэспубліцы Беларусь. Асабовым складам ракетнага злучэння Рэспублікі Беларусь выконваюцца вучэбна-баявыя задачы па атрыманні спецыяльных боепрыпасаў для аператыўна-тактычнага ракетнага комплексу Іскандэр-М, аснашчэнні імі ракет-носьбітаў і скрытным вылучэнні ў прызначаны раён для падрыхтоўкі да правядзення пускаў», — гаворыцца ў паведамленні, распаўсюджаным расійскімі агенцтвамі.

Чытайце таксама:

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Расія пачала ядзерныя вучэнні

Вучэнні стратэгічных ядзерных сіл, што пачала Расія, — найбуйнейшыя ў гісторыі

Ціханоўская: Лукашэнка вядзе Беларусь да вялікай бяды

МЗС Украіны: Беларусь робіцца саўдзельніцай расійскага ядзернага шантажу

Каментары да артыкула