БЕЛ Ł РУС

Работніца абменніка прайграла ў анлайн-казіно 500 тысяч банкаўскіх рублёў

21.05.2026 / 08:28

Nashaniva.com

Гісторыя разгарнулася ў Бабруйску.

Ілюстрацыйнае фота

У снежні 2023 года шматдзетная маці ад сына даведалася пра імгненную інтэрнэт-латарэю і вырашыла паспрабаваць удачу. Жанчына прайграла ўласныя грошы, але не спынілася.

Працуючы ў абменніку аднаго з банкаў яна падкладвала ў пачкі з грашовымі сродкамі фрагменты паперы і кардону, а сапраўдныя купюры крала.

З снежня 2023‑га да студзеня 2026 года бабруйчанка выкрала і прайграла больш за 520 тысяч рублёў.

Жанчыне выставілі абвінавачанне ў прысваенні маёмасці ў асабліва буйным памеры. Эксперт прыйшоў да высновы, што абвінавачаная мае псіхічны разлад у форме паталагічнай схільнасці да азартных гульняў.

У судовым пасяджэнні жанчына поўнасцю прызнала віну і раскаялася. Суд прызначыў ёй пакаранне — пяць гадоў у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, штраф 200 базавых велічынь (9 тысяч рублёў), а таксама пазбаўленне права займаць пасады, звязаныя з улікам, захоўваннем і распараджэннем матэрыяльнымі каштоўнасцямі, тэрмінам на 5 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула