БЕЛ Ł РУС

Дасталі. Мытнікі запрасілі мужчыну на асабісты надгляд — той абурыўся і раздзеўся дагала

21.05.2026 / 13:39

Nashaniva.com

Цяпер яму пагражае крыміналка за хуліганства.

Інцыдэнт адбыўся ў пункце пропуску «Каменны Лог» на беларуска-літоўскай мяжы.

Мытнікі загадалі 59‑гадоваму мужчыну прайсці на асабісты надгляд.

«Мужчына вырашыў, што яму не па душы такія праверкі. Ён праявіў грубую «ініцыятыву»: падчас працэдуры цалкам агаліўся перад супрацоўнікамі ведамства», — піша канал сілавікоў.

За такі пратэст на мужчыну завялі крыміналку.

На беларускай мяжы надгляды, вобшукі па палітычных матывах з распрананнем ды іншымі варыянтамі прыніжэння людзей сталі звычайнай справай.

Днямі памежны камітэт прапанаваў у Threads звяртацца з пытаннямі да іх. Беларусы найперш задалі пытанні, калі спыніцца беззаконне на мяжы. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула