БЕЛ Ł РУС

Коля Лукашэнка на вучэннях быў у форме Службы бяспекі прэзідэнта

21.05.2026 / 18:20

Nashaniva.com

У форме аховы свайго бацькі ён паказваецца не першы раз.

Коля Лукашэнка ў вайсковай форме з шаўронам Службы бяспекі. Фота: Belarusian Presidential Press Service via AP

На сумеснай трэніроўцы ядзерных сіл Беларусі і Расіі разам з Аляксандрам Лукашэнкам прысутнічаў ягоны малодшы сын Коля. Той быў адзеты ў вайсковую форму з шаўронам Службы бяспекі прэзідэнта на плячы. На фота выглядае, нібыта Коля ахоўвае бацьку.

Коля Лукашэнка ў кепцы на заднім плане. Фота: Belarusian Presidential Press Service via AP

У адзенні з эмблемай Службы бяспекі Лукашэнка-малодшы з'яўляўся і раней. Напрыклад, у 2024 годзе падчас візіту ў Манголію — ён быў у фірмовай майцы колеру хакі.

Мікалай з бацькам у Манголіі ў 2024 годзе

Ці не працуе Коля ў Службе бяспекі бацькі? Такое пытанне выклікае не толькі яго адзенне, але і паводзіны падчас некаторых паездак Лукашэнкі-старэйшага, калі Коля разам з іншымі ахоўнікамі ідзе за ім ззаду, азіраючыся.

«Сын Аляксандра Лукашэнкі Мікалай быў бліжэй да супрацоўнікаў службы бяспекі, чым да журналістаў», — заўважаў летапісец Пуціна Андрэй Калеснікаў з расійскага «Камерсанта», калі ў 2025‑м Лукашэнка прыехаў на перамовы да Пуціна ў Крэмль.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула