У Літве зноў абвяшчалі паветраную трывогу
Гэтым разам яе абвяшчалі на поўнач ад Вільні. Жыхароў горада Уцяна прасілі прайсці ва ўкрыцці з прычыны дронавай небяспекі.
Пасажыры цягніка Вісагінас — Вільня, якіх высадзілі на станцыі Дукшты пасля абвяшчэння трывогі. Скрыншот з відэа
Сітуацыя практычна ідэнтычная той, што была напярэдадні, 20 мая. У паветра падымаліся знішчальнікі НАТА. Буйныя крамы на час трывогі прыпынялі сваю працу.
Паведамлялася, што паветраную прастору Літвы маглі парушыць два беспілотнікі.
Узровень трывогі зменшылі пасля таго, як беспілотнікі перасталі фіксавацца радарамі, а неўзабаве ўвогуле адмянілі. На месца, дзе дрон перасталі фіксаваць радары, накіраваўся верталёт літоўскага войска.
Між тым дрон, праз які абвяшчалі яшчэ больш маштабную трывогу 20 мая, дагэтуль не знайшлі.
Чытайце таксама:
Наўседа: Мы не дазволім нас правакаваць
Інфармацыю пра дрон, што заляцеў у Літву, перадаў Мінск
Пакуль невядома, ці ўпаў дрон у Літве, ці пакінуў тэрыторыю краіны
Гарачая лінія з Беларуссю па лініі арміі працуе незалежна ад палітыкі — камандуючы УС Літвы
МЗС выклікала часовага паверанага Літвы, заяўляе пра парушэнне мяжы ўкраінскім беспілотнікам