Грамадства33

МЗС выклікала часовага паверанага Літвы, заяўляе пра парушэнне мяжы ўкраінскім беспілотнікам

«Яму быў выказаны рашучы пратэст у сувязі з чарговым грубым парушэннем Дзяржаўнай мяжы Беларусі беспілотным лятальным апаратам з тэрыторыі Літвы», — заявіў прэс-сакратар МЗС Руслан Варанкоў.

21 мая ў Міністэрства замежных спраў быў выкліканы часовы павераны ў справах Літвы ў Беларусі Эрыкас Вілканецас.

«Яму быў выказаны рашучы пратэст у сувязі з чарговым грубым парушэннем Дзяржаўнай мяжы Беларусі беспілотным лятальным апаратам з тэрыторыі Літвы», — заявіў прэс-сакратар МЗС Руслан Варанкоў.

Сцвярджаецца, што 17 мая ўкраінскі беспілотны лятальны апарат «Чайка», які першапачаткова накіроўваўся на тэрыторыю Расіі для нанясення ўдараў па аб’ектах на яе тэрыторыі, быў выяўлены каля вёскі Станіслаўцы Докшыцкага раёна.

«Літоўскі бок не распачаў дзеянняў па недапушчэнні пранікнення баявога дрона на тэрыторыю Беларусі, уключаючы своечасовае апавяшчэнне беларускіх узброеных сіл, у адрозненне ад тых мер, якія беларускі бок прымае ў аналагічных сітуацыях», — заяўляюць у МЗС і кажуць, што «гэтыя дзеянні ўяўляюць сабой прамую пагрозу бяспецы Рэспублікі Беларусь і з’яўляюцца грубым парушэннем нормаў міжнароднага права».

Афіцыйны Мінск патрабуе ад літоўскага боку:

  • — правесці разбіральніцтва па гэтым факце,
  • — неадкладна прадаставіць дэталёвую інфармацыю пра абставіны інцыдэнту,
  • — прыняць вычарпальныя меры для недапушчэння падобных інцыдэнтаў у будучыні.

Каментары3

  • Янка
    21.05.2026
    Спаліўся Варанкоў.
    То бок атрымліваецца так, што лукашэнкаўскія кампетэнтныя органы папярэджваюць літоўскіх калегаў у выпадку пагрозы пранікнення заражаных выбухоўкай дронаў. Бо можа выбухнуць. А вось папярэджваць беларусаў, над галовамі якіх лётая тая ж самая выбухоўка - лукашэнкаўскія кампетэнтныя органы мэтазгодным ня лічаць
  • F7
    21.05.2026
    Інакш кажучы дрон праляцеў праз ўсю Беларусь. Заляцеў у Літву і вярнуўся зноў у Беларусь і вінавата Літва?
    А што не шаноўныя рабілі вы і ваша СПА? Замест таго каб збіць дрон вы "папярэдзілі" Літву?
    А той дрон што нібы вярнуўся з Літвы сапраўды той дрон ці звычайная фальшыўка зробленая лукашыстамі ў какошніках як перад поўнавартамным уварваннем ва Украіну?
    Ці думаеце людзі не памятаюць ўжо як халопы лукакі ў какошніках хваліліся перад Шайгу што яны нібыта "перахапілі украінскі дрон", а украінскія блогеры ўжо на наступны дзень разбілі фэйк толстапузых лукашыстаў у какошніках.
  • Ёсік
    21.05.2026
    Нешта не спадабаецца мне гэты впрушняк, чымсьці за сьмярдзела дрэнным. Пытаньне да чынавенства ды ваенных Беларусі - а вы бесьмяротныя, ці думаеце што забіваць лукашыстаў не будзе ЯЗ. Мазаічны шы.оід захапіў уладу, і апошні год, і ўсё тлузьніць аб вайне, дзе б ня быў, ці то на адкрыцьці паліклінікі, ці на ферме, ці ў сябе седзячы ў фатэлі.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага43

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

У выніку вайны два ўкраінскія гарады перасталі быць мільённікамі, а адзін рыхтуецца ім стаць3

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі19

Лябедзька адказаў Гарбуновай: «Гэта гучыць вельмі па-хамску ў адносінах да памяці тых, хто аддаў жыццё дзеля перамен»18

Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года32

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта23

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна23

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага43

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць